1) Якое значэнне слова называецца прамым? a) значэнне, якое мы ведаем b) любое значэнне слова c) значэнне, якое ўзнікла на аснове падабенства d) асноўнае (галоўнае) значэнне слова 2) Якое значэнне слова называецца пераносным? a) любое значэнне слова b) значэнне, якое ўзнікла на аснове падабенства c) асноўнае (галоўнае) значэнне слова d) значэнне, якое запісана ў слоўніку 3) Адзначце прамое значэнне слова “залаты”. a) залаты характар b) залатое сэрца c) залаты гай d) залаты пярсцёнак 4) Адзначце прамое значэнне слова “корань”. a) корань зуба b) корань расліны c) корань праблемы d) выдзелілі ў слове корань 5) Адзначце прамое значэнне слова “ходзіць” a) ходзіць хмара b) ходзіць дзядуля c) ходзіць хвароба d) ходзіць цеста 6) Адзначце прамое значэнне слова “лёгкі”. a) лёгкая задача b) лёгкае пакаранне c) лёгкая сумка d) лёгкі смутак 7) Якое з прапанаваных слоў не мае пераноснага значэння? a) верабей b) ручка c) кропля d) іголка

Прамое і пераноснае значэнне_3 клас

Top-lista

Vizualni stil

Postavke

Promijeni predložak

Vrati automatski spremljeno: ?