1) Абое рабое a) Аднолькавыя па сваіх якасцях  b) Знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе c) Адзін менш другога (пра дзяцей) d) Падманваць e) Вельмі мала f) Не мае вялікага значэння 2) Вóмегам вылáзіць a) Прапаў, знік b) Няўдачна закончыцца, прынесці шкоду c) Без жалю біць d) Прыстаць, прычапіцца e) Страціць кантроль над сабой f) Глядзець не разумеючы 3) Блёкату аб'еўся a) Мучыць, выклікаць небяспеку ў кагосьці b) Доўга і без толку што-небудзь рабіць c) Гультаяваць d) Страціў здольнасць думаць e) Быць вельмі стомленым f) Зрабіць нешта незвычайнае, нечаканае 4) Ні да вока ні да бока a) Вельмі рана b) Абыякава c) Ніколькі d) Вельмі рэдка e) Вельмі цёмна, нічога не відаць f) Не да месца 5) Стрэляны верабей a) Чалавек, які нястрымна робіць што-небудзь b) Чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным c) Вельмі вопытны чалавек d) Чалавек, які займае невялікую пасаду, з якім не лічацца e) Чалавек без яркіх якасцей характару f) Падбітая птушка 6) Зарубіць на носе a) Нешта абдумваць b) Рассмяяцца c) Выражаць здзіўленне, няздольнасць дапамагчы d) Знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе e) Паставіць у безвыходнае становішча f) Назаўсёды запомніць 7) Хоць вока выкалі a) Вельмі спрытна b) Вельмі ціха c) Вельмі цёмна d) Вельмі балюча e) Вельмі непрыгожа f) Вельмі мягка 8) Шарашкіна кантора a) Недабудаваны дом b) Парнік c) Драўляная хата d) Несаліднае прадпрыемства e) Дом з чырвонай цэглы f) Разбураны будынак 9) Шышка на роўным месцы a) Малазаметны чалавек b) Вельмі сумны чалавек c) Зусім бездапаможны чалавек d) Прагны чалавек e) Хвароба скуры f) Галодны звер з вялікімі вушамі 10) Строіць дурня a) Уключыцца ў размову b) Гультаяваць, нічога не рабіць c) Нічога не даваць (не атрымаць) d) Без жалю біць e) Выпытваць, вымушаць расказаць што-небудзь f) Дабівацца асабістай выгады 11) У чорным целе (трымаць) a) Трымаць у голадзе b) Узарвацца c) У вялікай строгасці d) Трымаць у холадзе e) Плакаць, жаліцца f) Паставіць у безвыходнае становішча 12) Вярзці грушы на вярбе a) Падглядаць b) Рабіць нешта дрэннае c) Гультайнічаць d) Падманваць e) Адпачываць на свежым паветры f) Збіраць ураджай фруктаў 13) Кату па пяту a) Вельмі мала, мелка b) Вельмі шмат c) Дастаткова высока d) Вельмі шчодра e) Хопіць на ўсіх f) Вельмі мягка 14) Часаць язык a) Аблізваць талерку b) Казаць не праўду c) Выпытваць, вымушаць расказаць што-небудзь d) Займацца балбатнёй e) Пераўзысці ў чымсьці f) Есці несмачную ежу 15) З-пад крысá a) У поўнай згодзе b) Вельмі ўважліва (слухаць) c) Патаемна рабіць што-небудзь d) Вельмі хутка (бегчы) e) Не мець ніякай вартасці f) Выклікаць цяжкія ўспаміны 16) Без задніх ног a) Доўга і без толку што-небудзь рабіць b) Даганяць каго-небудзь c) Быць вельмі стомленым d) Разарыцца, застацца без грошай e) Станавіцца разважлівым f) З грэбаваннем адварочвацца, інгараваць, не заўважаць 17) Выходзіць сухім з вады a) Прынесці шкоду b) Застацца непакараным c) Памыліцца d) Пачынаць цяжкую, клапатлівую справу e) Пільна глядзець f) Загінуць, памерці 18) Класці пад абрус (сукно) a) Адчуваць да кагосьці непрыемныя пачуцці b) Штосьці хаваць c) Перастаць звяртаць увагу d) Надакучаць e) Гаварыць абы-што f) Адкладваць рашэнне справы на доўгі тэрмін 19) Наламаць дроў a) Нарабіць грубых памылак b) Гучна крычаць c) Аказваць вялікую ўвагу d) Нічога не разумець e) Нястрымна рабіць што-небудзь f) Выйсці з непрытомнага стану 20) Садзіцца на карак a) Падпарадкоўвацца каму-небудзь b) Сустрэцца ўшчыльную, вельмі блізка c) Жаданне з’есці што-небудзь смачнае або набыць што-небудзь прывабнае d) Жыць за кошт каго-небудзь e) Засаромецца f) Маўчаць

Таблица лидеров

Визуальный стиль

Параметры

Переключить шаблон

Восстановить автоматически сохраненное: ?