1) Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т- у беларускай мове ўжываюцца толькі ў поўнай форме. a) так b) не 2) Суаднясіце дзеепрыметнік і яго форму: Сцены будынка пафарбаваны пад колер летняга неба. a) Поўная форма b) Кароткая форма 3) Суаднясіце дзеепрыметнік і яго форму: Да слыху даляцеў клёкат бусла, прыглушаны шумам машын. a) Поўная форма b) Кароткая форма 4) Суаднясіце дзеепрыметнік і яго форму: Лясная паляна асветлена ружовымі промнямі вячэрняга сонца. a) Поўная форма b) Кароткая форма 5) Суаднясіце дзеепрыметнік і яго форму: Замкнутыя на засаўку, дзверы не адчыняліся. a) Поўная форма b) Кароткая форма 6) Суаднясіце дзеепрыметнік і яго форму: Варэнне прыгатавана з духмяных лясных ягад. a) Поўная форма b) Кароткая форма 7) У ролі якога члена сказа звычайна выступаюць кароткія дзеепрыметнікі? a) азначэння b) дапаўнення c) выказніка d) любога члена сказа 8) Адзначце дзеепрыметнікі, ад якіх можна ўтварыць кароткую форму. a) парыжэлыя стагі b) вытаптаная сцяжынка c) напоўненае возера d) пажоўклыя лісты 9) Устаўце прапушчанае слова. Кароткія дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку — па ____________ a) родах b) склонах c) спражэннях 10) Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы. a) адчыніўшыяся дзверы b) скошаная трава c) ахутаныя смугой d) жаўцеючы алешнік 11) Колькі кароткіх дзеепрыметнікаў ужыта ў наступных сказах? Адказ запішыце лічбай. На ўзвышаным месцы за ваколіцай сяла пад старым разгалістым дубам сядзіць князь. Вакол князя стаяць дружыннікі, узброеныя вялікімі коп’ямі, шчытамі і мячамі. Уладар сурова маўчыць, а дабро ўжо складзена, вазы нагружаны. a) 1 b) 2 c) 3 d) 4

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове

排行榜

視覺風格

選項

切換範本

恢復自動保存: ?