1) Млекакормячае сямейства пустарогіх. Самы буйны прадстаўнік беларускай фауны. Харчуецца травяністай і дрэвавай расліннасцю. Занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу. a) Буйвал b) Зубр c) Аўцабык d) Слон 2) Драпежная птушка сямейства ястрабіных. Даўжыня цела 70—95 см, размах крылаў да 2 м. Сустракаецца на лясных астравах, буйных балотах у Паазер'і і на Палессі. Харчуецца птушкамі, амфібіямі, буйнымі насякомымі. a) Сокал b) Арол c) Беркут d) Пугач 3) Вельмі рэдкая птушка. Гняздзіцца пераважна на поўначы Беларусі каля багатых рыбай вадаёмаў. Самкі буйнейшыя за самцоў. Адлятае на зімоўку ў сярэдзіне восені. a) Філін b) Скапа c) Пустэльга d) Паўночная сава 4) У народзе адна з назваў гэтай птушкі — вадзяны бык. Вельмі скрытная птушка з вялікай галавой, масіўным клювам і доўгай шыяй. Гнёзды будуе па забалочаных берагах азёр, сажалак, у зараслях чароту, асакі і трыснягу. a) Бугай вялікі b) Выхухаль c) Бусел d) Чапля 5) На Беларусі гэтая рыба знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Рэдка сустракаецца ў басейнах Нёмана, Дняпра і Заходняга Буга. Трымаецца часцей на ўчастках рэк з камяністым грунтам і хуткай плынню. Ікра ядавітая. Народная назва — марэна. a) Лешч b) Карась c) Вусач d) Мінтай 6) Гэтая рыба захавалася з ледавіковага перыяду. Прэснаводная форма ласося-тайменя. Любіць хуткае цячэнне, халаднаватую ваду. Нерасціцца ў лістападзе — снежні. a) Карп b) Сом c) Шчупак d) Стронга 7) Вельмі рэдкі прадстаўнік рукакрылых. Трымаецца пераважна ў змешаных пасадках з дуплаватымі дрэвамі. Харчуецца насякомымі. Карысны для лясной і сельскай гаспадаркі. У канцы лета — пачатку восені адлятае на зімоўку ў Заходнюю Еўропу. a) Вячэрніца гіганцкая b) Махаон c) Капусніца d) Вавёрка 8) Адна з самых прыгожых на Беларусі раслін. Расце ў вадаёмах. Буйныя белыя пялёсткі прыемна пахнуць. Чаранок ліста доўгі, цягнецца ад карэнішча ўверх праз усю тоўшчу вады. a) Лілея b) Гарлачык белы c) Кураслеп d) Рамонак 9) Вельмі рэдкі рэліктавы від роду вечназялёных ліян. Ва ўмовах Беларусі гэтая расліна не цвіце. Яе звілістае сцябло сцелецца па зямлі і зрэдку ўзбіраецца па ствалах дрэў пры дапамозе паветраных карэньчыкаў-прысосак. a) Піхта b) Плюшч звычайны c) Ядловец d) Хмель 10) Звер сямейства куніцавых. Жыве ў лясах на ўзвышаных месцах, дзе рые разгалінаваную сістэму нор, часцей паблізу вадаёмаў. Актыўны ноччу. Харчуецца разнастайнай ежай. Футра малакаштоўнае, тлушч выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. a) Куніца b) Барсук c) Тхор d) Гарнастай

Па старонках "Чырвонай кнігі Беларусі"

Ilg'orlar ro'yxati

Vizual uslub

Moslamalar

Namunani almashtirish

Tahrirlashni davom ettirish: ?