1) У якім значэнні ўжыта ў вершы слова мурожны? a) духоўна збяднелы b) агорнуты пяшчотай, цеплынёй c) пакрыты сакавітай густой травой 2) З чым параўноўваецца роднай мова ў вершы? a) са звонам b) з небам c) з сонцам 3) У адным з гэтых урыўкаў адлюстравана замілаванне аўтара выразнасцю і прыгажосцю роднай мовы a) І калі ты мяне толькі паклікаеш, памру за цябе без енку b) Мова! Як сонца маё беларускае, ты свацішся словам кожным. c) Нашу я любоў да цябе вялікую у сэрцы сваім маленькім 4) Што можна сказаць пра прыведзеныя ніжэй радкі? Цябе і заворвалі, і закопвалі, і ўсё ж нашы продкі праз гора данеслі да нас цябе, родную, цёплую, жывую і непаўторную a) сцвярджаюць, што беларуская мова - самая мілагучная ў свеце b) гэта разважанне аўтара пра няпросты лёс роднай мовы на працягу шматгадовай гісторыі беларускага народа  c) запэўніваюць, што без роднай мовы немагчыма пражыць кожнаму чалавеку, які лічыць сябе беларусам 5) Якое значэнне мае ўжытае ў вершы слова енк? a) працяглы, жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам b) сум, маркота, туга c) радасць, вялікае задавальненне 6) Які прыметнік Я.Янішчыц выкарыстоўвае ў вершы для характарыстыкі слова сэрца? a) вялікае b) маленькае c) добрае 7) Чыя жаўруковая музыка чуецца "ў скошаных травах мурожных"? a) крыніцы b) зямлі c) мовы 8) Верш прымушае задумацца пра: a) свае адносіны да роднай мовы b) значэнне і ролю роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека c) гісторыю станаўлення і развіцця беларускай мовы 9) Нашы продкі, па словах Я.Янішчыц данеслі да нас мову: a) у якой словы "звіняць сардэчнаю струною" b) вытканую " з калосся цяжкога жытоў і пшаніц" c) "родную, цёплую, жывую і непаўторную"

Tabla de clasificación

Estilo visual

Opciones

Cambiar plantilla

¿Restaurar actividad almacenada automáticamente: ?