1) Сярод слоў знайдзіце дзеясловы. a) Плыве b) Песня c) Чорны d) Шукаў e) Вялікая 2) У якім радку запісаны дзеясловы прошлага часу? a) Выконвае, нясе, чытае b) Выконвалі, нёс, чытала c) Выканаюць, прынясуць, прачытаюць 3) Адзнач сказ, які неабходна дапоўніць дзеясловам дзяліцца. a) Пасля абеду дзеці пачалі … цукеркі. b) Васіль стараўся заўсёды … з сябрамі. 4) Адзнач дзеясловы ў неазначальнай форме? a) Глядзець b) Мыцца c) Ідуць d) Віншуе 5) Што такое спражэнне? a) змяненне дзеясловаў па склонах і ліках b) змяненне дзеясловаў па асобах і ліках c) змяненне назоўнікаў па склонах 6) Адзнач пытанні, на якія адказваюць дзеясловы 3-й асобы. a) што робіш? што робіце? b) што робіць? што робяць? c) што раблю? што робім? 7) У якой форме дзеяслова нельга вызначыць асобу? a) прошлага часу множнага ліку b) неазначальнай форме c) прошлага часу адзіночнага ліку 8) У якім сказе дзеяслоў ужыты ў форме буд. ч., 2-й ас., адз. л.? a) Ласкавы вецер калыша хвалі. b) Сонейка толькі што ўзышло. c) Ты абавязкова прачытаеш гэту кнігу. 9) Адзнач рад, у якім дзеясловы стаяць у форме 1-й асобы адзіночнага ліку a) просім, слухаюць, бяру b) сябруюць, чакаеце, жадаю c) гавару, хварэю, саджу 10) Адзнач сказ з дзеясловам будучага часу 1-й асобы адзіночнага ліку. a) Міша дачытае кнігу ў нядзелю. b) Я заўтра вывучу верш. c) Праз тыдзень вы паедзеце на экскурсію.

Tabela rankingowa

Motyw

Opcje

Zmień szablon

Przywrócić automatycznie zapisane ćwiczenie: ?