1) Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку. a) У сваёй гаспадарцы я сам часта бываю __ замест цесляра. b) Першакласнік спяшаецца ў школу, першакурснік __ цвёрда ступаючы __ крочыць ва ўніверсітэт. c) Зверабой __ ці інакш святаяннік __ з'яўляецца лекавай раслінай. d) Чакаю заўжды сустрэчы з Маргвой __ прыгожай рэчкай светлага дзяцінства. e) Лепш за ўсё ў Ляўках восенню, калі чаруе звон __ кранутых золатам __ лясоў. 2) Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску. a) Незвычайна прыгожыя летнія росы, што на ранішніх травах зіхацяць _ пераліваючыся. b) Зарослыя маліннікам __ лесасекі нярэдка сустракаюцца ў лісцевых лясах. c) Узяўшы свой посах __ мяняла фарбы восень. d) Арэлі __ або інакш гушкалка __ ніколі ў нашым двары не пустуюць. e) Выдатнаму этнографу і фалькларысту Аляксандру Сержпутоўскаму __ акрамя двух зборнікаў беларускіх казак __ належаць зборнік замоў і легенд, зборнік беларускіх прымавак. 3) Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску. a) Снег__схоплены марозікам__дзіўна рыпіць пад нагамі. b) Дбаючы разам з векам аб касмічным цудзе__ памятай, што чалавекам ніхто за цябе не будзе. c) Сядзець__склаўшы рукі__ не ў характары беларуса. d) Вялікі славянскі паэт __ Адам Міцкевіч нарадзіўся ў фальварку Завоссе на Навагрудчыне. e) Пад нагамі __ астываючы__ кладзецца асенняга лісця плаўленая медзь. 4) Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску. a) Усе дрэвы__акрамя елак і сосен__апранулі залатое ўбранне. b) Пасоленыя ў дубовых бочках __грузды былі абавязковай стравай на бабуліным стале. c) Першы раз у свой першы клас кожны ідзе__хвалюючыся. d) Адплыўшы ў небыццё__засталіся назаўсёды ва ўспамінах вясковыя вячоркі. e) Чорны дзяцел__або жаўна__ праводзяць усё жыццё на ствалах дрэў ці ў дупле. 5) Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі. a) Штогод у сваім садзе мы з татам адкрываем__развешваючы кармушкі__сталовую для птушак. b) Мнаганожка__ці папараць салодкая__можа расці на ствалах паваленых дрэў і на валунах. c) Апрача баравікоў__ сушаць у нас падбярозавікі і махавікі. d) У пачатку лістапада сонца яшчэ імкнулася адагрэць __ схопленую першым марозікам__ зямлю. e) Плывуць камбайны-караблі па моры жытнёвым __не спяшаючыся. 6) Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі. a) Слухаючы спеў салоўкі__стаім мы__стаіўшы дыханне. b) Акрамя шахматнага гуртка__ я з вялікім задавальненнем наведваю__нядаўна адкрыты ў нашай школе__ басейн. c) Мне чамусьці заўсёды шкада, калі з дзьмухаўцоў__ці адуванчыкаў__ злятаюць іх белыя парашуцікі. d) Зайшоўшы ў невялікую лужыну__журавель набраў у дзюбу вады і стаў мыцца__абпырскваючы сябе з усіх бакоў. e) Прыклад__пададзены некім своечасова__часта бывае найлепшым штуршком да дзеяння. 7) Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць знак прыпынку. a) Апранутая ў чорную світку__варона ўважліва сачыла за мітуслівымі вераб'ямі. b) Вясна па лугах і па лясах ішла__спяшаючыся. c) Не спыняючыся ні на хвіліну__цячэ вяртлявая рачулка. d) Зіхаціць на сонцы чароўная Нарач__люстра светлае краю майго. e) Нягледзячы на позні час__ каля ружовай канюшыны нястомна кружаць матылькі. 8) Адзначце сказы, у якіх прапушчаны знак прыпынку. a) З Мірскім замкам нашым неацэнным скарбам звязана шмат слаўных старонак гісторыі. b) Падымаючы ігліцу растуць на радасць грыбнікам духмяныя баравікі. c) Люблю запрашаць у госці, запрасіўшы люблю сустракаць. d) Цудоўна вытканы яшчэ ў маладосці дыван быў Васіліне асабліва дарагі. e) У час прабежкі мне гадзінннік быў замест секундамера. 9) Адзначце сказы, у якіх няма парушэнняў пунктуацыйных нормаў. a) Падарыла нам восень, апрача куфра з золатам, карункавыя кросны павучкоў. b) Святаяннік, ці інакш зверабой, лічыцца лекавай раслінай. c) Рамантычным творам з'яўляецца, заснаваная на беларскім фальклоры, балада Адама Міцкевіча "Свіцязянка". d) Дарэмна праз паўстанкі экспрэсы ідуць, не спыняючыся. e) Абарваўшы шмат лістоў з бярозкі, ветрык узяўся за вяз. 10) Адзначце сказы, у якіх няма парушэнняў пунктуацыйных нормаў. a) Ужо другі матч паспяхова стаіць Віцька на варотах, замест варатара. b) Календула, або наготкі, цвіце да позняй восені. c) Задаволена клекаталі, скончыўшы рамонт сваіх гнёздаў буслы. d) Іван, абвязаны вясельным ручніком, сядзеў за вясельным сталом як сват. e) Гледзячы на прыгажосць тваіх, Беларусь, палёў і слухаючы музыку тваёй напеўнай мовы, я маладзею душой.
0%
адасобленыя члены сказа
Compartilhar
Compartilhar
Compartilhar
de
Ludok2911
СШ
Беларуская
Editar conteúdo
Imprimir
Incorporar
Mais
Atribuições
Ranking
Mostrar mais
Mostrar menos
Atualmente, este ranking é particular. Clique em
Compartilhar
para torná-lo público.
Este ranking foi desativado pelo proprietário do recurso.
Este ranking está desativado, pois suas opções e as do proprietário do recurso são diferentes.
Reverter opções
Questionário
é um modelo aberto. Ele não gera pontuações para um ranking.
Login necessário
Estilo visual
Fontes
Assinatura necessária
Opções
Alterar modelo
Mostrar todos
Mais formatos serão exibidos à medida que você executar a atividade.
Resultados em aberto
Copiar link
Código QR
Excluir
Restaurar arquivo salvo automaticamente:
?