1) Адзначце, якія словы ветлівасці прынята ўжываць пры развітанні. a) Да пабачэння! b) Усяго найлепшага! c) Сардэчна дзякую! d) Дзень добры! e) Бывайце! f) Маё шанаванне! 2) Сустрэўшыся з сябрам, які толькі што прыляцеў з замежнай краіны, ты ў першую чаргу скажаш: a) – Што ты там цікавага бачыў? b) – Што ты мне прывёз? c) – Пачастуй мяне, калі ласка, чым-небудзь смачным. d) – Прывітанне. Рад сустрэцца з табой. 3) Пра які стыль гаворыцца: выкарыстоўваецца ў бытавой сферы, для якога характэрна вусная дыялагічная форма: a) мастацкі b) гутарковы c) навуковы 4) У якім стылі будуць ужывацца словы і спалучэнні слоў: прыстаўка, назоўнік, дзейнік, даданыя члены сказа, дыялог? a) мастацкі b) навуковы c) гутарковы d) афіцыйны 5) Маўленне – гэта... a) выкарыстанне мовы ў зносінах з і ншымі людзьмі b) найважнейшы сродак зносін 6) Які з прыведзеных урыўкаў можна назваць тэкстам? a) Над полем плыло павуцінне. Усталявалася пагодная восень. Ён усцілаў зямлю, стрэхі, платы. Днём цёпла прыгравала сонейка. Раніцы былі халодныя. Было бабіна лета. b) Усталявалася пагодная восень. Раніцы былі халодныя і бліскучыя ад дробнага інею. Ён усцілаў зямлю, стрэхі, платы. Было бабіна лета. Днём цёпла прыгравала сонейка. Над полем плыло павуцінне. 7) Адзначце, якія словы ветлівасці прынята ўжываць пры сустрэчы. a) Добры дзень! b) Прывітанне! c) Вітаю Вас! d) Бываце! e) Дабранач! f) Да сусрэчы! 8) Ты спазніўся на ўрок. Увайшоўшы у клас, ты скажаш настаўніку: a) Прывітанне, (імя настаўніка)! b) Добры дзень (імя настаўніка)! c) Прабачце мне, калі ласка, за спазненне. d) Дайце мне сказаць. 9) Пра які стыль гаворыцца: выкарыстоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці? a) навуковы b) гутарковы c) мастацкі

Мова. Маўленне. Тэкст

Lyderių lentelė

Vizualinis stilius

Parinktys

Pakeisti šabloną

Atkurti automatiškai įrašytą: ?