Пераначуем — болей пачуем., Калі не трэба прымаць рашэнне адразу, лепш пераначаваць і падумаць спакойна., Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога., Калі чалавек неадпаведна паводзіць сябе або смяецца без прычыны., Рабі пільна — і тут будзе Вільня., Калі хочаш дасягнуць поспеху — трэба настойліва працаваць., Дзе нянек многа, там дзіця бязнога., Калі занадта шмат людзей умешваецца ў справу, і вынік выходзіць кепскі., Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы., Не трэба радавацца загадзя — лепш дачакацца выніку., Першы блінец — сабаку., Калі нешта не атрымалася з першага разу — зусім нармальна, так бывае., Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбуз., Калі суразмоўца адказвае не па тэме, кажа пра сваё., Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою., Усё зробленае вяртаецца, як добрае, так і дрэннае., Чалавек маракуе, а Бог выракуе., Калі нешта пайшло не па плане, трэба прыняць волю лёсу., Язык Вільні дапытае., Чалавек усё даведаецца, калі добра распытае, Калі топішся, і за касу хопішся., Калі чалавек у роспачы і гатовы хапацца за любую магчымасць., За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной., Выбар сяброў ці паводзінаў уплывае на вынік жыцця., Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца., Трэба прыкласці высілкі, каб атрымаць жаданае., Загляне сонца і ў наша ваконца., Калі хочацца верыць, што пасля цяжкасцяў будзе лепш., Бачыць вока, ды ляжыць высока., Калі нешта жаданае, але цяжка дасягальнае., Жарты нічога не варты, але часам праўду кажуць., У жарце можа хавацца праўда — варта слухаць уважліва., Ногі не казённыя. / Ногі — для дарогі., Калі трэба будзе ісці пешшу або доўга хадзіць ., Як няма, то й дарма., Калі няма чагосьці, не варта надта перажываць — можна абысціся без гэтага..

Сітуацыя і прыказка

Leaderboard

Visual style

Options

Switch template

Continue editing: ?